Памятник 180 мирным жителям деревни Сомры, зверски расстрелянным и сожженным фашистскими захватчиками в октябре 1942 года.
Из воспоминаний Степана Тимофеевича Дудко:
«…Да вайны ў Сомрах было больш 80 двароў. Калі аб’явілі мабілізацыю, мне было толькі 14 год. Нашы мужчыны пайшлі ў Барысаў, у ваенкамат, але не дайшлі да яго. Немцы ўжо перакрылі дарогу. Усе звярнуліся дадому. Вёска наша глухая, далёка ад цэнтра. Калі аб’явіліся партызаны, некаторыя мужыкі пайшлі да іх.
Вёску партызаны наведвалі часта. Паліцаяў у нас не было, таму партызаны не баяліся з’яўляцца за дапамогай і ўдзень, і ўначы. Хто як мог, дапамагаў ім адзеннем, прадуктамі.
Той восенню ў кастрычніку да нас прышоў цэлы атрад партызан. У лесе, на дарозе, якая вяла на Ухвалу, партызаны пакінулі засаду з кулямётам, таму што ведалі, што ўжо пачалася карная экспедыцыя супраць іх. І тут з’явілася цэлая калона немцаў. Партызаны пачалі страляць з засады. Забілі афіцэра і паранілі салдата. Немцы адступілі, а партызаны таксама пайшлі з вёскі.
На наступны дзень у вёску прышлі карнікі. Іх было многа. Сярод іх былі і рускія паліцаі.
Усю вёску сабралі разам. Павыганялі з хат і старых і дзяцей. Сталі дапытвацца, ці былі партызаны і куды пайшлі. Усе вясковыя гаварылі, што партызан не было. На пытанне: “А хто ўчора страляў?” адказвалі: “Не ведаем, не бачылі ў вёсцы нікога чужога.” А тут уперад выскаквае дзяўчына з нашай вёскі і крычыць: “Пан, я скажу, я ведаю! Былі тут учора партызаны. У кожнай хаце чалавек па пяць начавала. А як вы ўчора з’явіліся, дык яны пастралялі і ўцяклі.”
Тады немцы вёску запалілі, а людзей сталі растрэльваць. Усяго расстралялі ў той дзень каля 180 чалавек. Выратаваліся толькі тыя, каго дома не было: кароў пасвіў, ці ў лесе быў. Я якраз у Свірыдаўку хадзіў. Як ішоў адтуль, пачуў у вёсцы крык, гвалт, галашэнне. Схаваўся на ўскрайку лесу і ўсё гэта бачыў.
А дзяўчына гэта, што вёску прадала, жыве і цяпер. Але Бог яе пакараў. Замуж выйшла за прыдурка, дзеці ненармальныя. Адзін быў разумны, ды і той загінуў. У самой у галаве каўтун. Так усё жыццё і пакутуе».
Из воспоминаний Натальи Степавновны Алексиевич, жительницы д. Сомры
В октябре 1942 г. партизаны предупредили нас, что в деревню едет карательный отряд, и семьям, которые помогали партизанам, надо убегать в лес. Но не все успели это сделать. Наша мама, брат Василий и я бросились в лес. Нам повезло вырваться живыми. Ночь мы провели в соседней деревне у своих родственников. Оттуда очень хорошо было видно зарево от горевших Сомров. Мы очень беспокоились за своих односельчан и за свою сестру Лизу, которая не успела покинуть деревню. Утром я осторожно стала продвигаться к Сомрам. К большой радости, в лесу я встретила Лизу, которая осталась живой, спрятавшись в подвале дома, который, на счастье, не сгорел. В деревне я увидела жуткую картину: большое количество расстрелянных людей. Трупы многих были обгорелыми, потому что на них падали горевшие бревна от домов. Снег был красным от крови, а местами – черным от копоти. Возле забора уцелевшей избы я увидела раненую женщину. Она рассказала мне, как каратели расстреливали всю ее семью. Через три дня она и сама умерла. В этот день каратели уничтожили 180 мирных жителей, сожгли почти всю деревню. Только несколько раненых смогли выползти из-под большой кучи трупов. Невероятным образом удалось спастись нескольким жителям нашей деревни. Алексиевич Клавдия Васильевна, Матиевский Алексей раненые выползли из-под трупов. Также жив остался десятилетний Михаил Алексеевич, которого во время расстрела прикрыла собой бабушка.
Всего в тот день погибло 202 жителя деревни Сомры, среди них было 8 деток. Через два дня в Сомры пришли люди с деревень Свиридовка и Поселки, чтобы похоронить погибших. Гробы не было с чего сделать, поэтому собрали изувеченные трупы в сундуки, где раньше хозяйки хранили свою одежду и закопали в яму.